У Гродзенскім раёне мужчына ў гасцях абакраў бабулю знаёмага

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Супрацоўнікі Гродзенскага РАУС устанавілі асобу і затрымалі мужчыну, які 10 лістапада, знаходзячыся ў гасцях у пенсіянеркі, забраў з яе кашалька 600 рублёў.

У госці да сваёй бабулі мужчыну запрасіў яго знаёмы. Цягам дня яны пілі спіртныя напоі. Пазней прыйшла 84-гадовая пенсіянерка, якая атрымала пенсію, і дала мужчынам 100 рублёў, каб тыя схадзілі ў краму і купілі прадуктаў харчавання. Маладыя людзі так і зрабілі, а яшчэ купілі спіртное.

Вярнуўшыся з крамы, госць убачыў на стале кашалёк бабулі і ўзяў адтуль 300 рублёў, а праз некаторы час — яшчэ 300. Потым мужчына паехаў дамоў, а пенсіянерка не змагла знайсці свае грошы і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Пасля выяўлення асобы і затрымання, дзеянні мужчыны былі кваліфікаваны Следчым камітэтам па артыкуле «Крадзеж» Крымінальнага кодэкса РБ.

Последние новости

Пажары на Гродзеншчыне: у Навагрудскім раёне гарэў нежылы дом

За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС  

21.05.2024

У Кастрычніцкім раёне Гродна прайшла аперацыя ДАІ «Фільтр» — выяўлена больш за 50 адміністрацыйных правапарушэнняў

20 мая ў Кастрычніцкім раёне Гродна прайшло спецыяльнае прафілактычнае міліцэйскае мерапрыемства «Фільтр», паведамляе абласная ДАІ…

21.05.2024

Дзе 21 мая на Гродзеншчыне ўсталююць мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці

У аўторак, 21 мая, мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці плануюць усталяваць на вуліцы Паповіча і праспекце…

21.05.2024

Смены в летних лагерях сократят с этого года. Насколько?

Смена будет длиться 15 дней вместо 18-21 дня.

20.05.2024