Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Ілюстрацыйнае фота
1 студзеня ў 22.20 супрацоўнікі ДАІ спынілі гегкавік «Mitsubishi» ў аграгарадку Капцёўка. Легкавік прыцягнуў увагу інспектараў сваімі манёўрамі.
Кіраваў аўтамабілем 22-гадовы хлопец, які не мае пасведчання кіроўцы ды яшчэ і ў стане алкагольнага ап’янення. Побач з кіроўцам знаходзіўся цвярозы 24-гадовы ўладальнік машыны, які мае правы кіроўцы.
У пратаколе апытання кіроўца патлумачыў, што вырашыў зацягнуць ручнік, таму папрасіў у таварыша ключы, а той перадаў кіраванне сябру, ведаючы, што ён п’яны і не мае правоў.
У выніку легкавік даставілі на стаянку пад ахову.
П’янаму кіроўцу цяпер пагражае штраф да 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіравання на 5 гадоў, а гаспадару машыны, які перадаў кіраванне сябру, — да 100 базавых адзінак штрафу і пазбаўленне права кіравання на 3 гады.
Метаболизм замедляется с возрастом, но это происходит гораздо позже, чем мы думали.
В Беларуси почетные доноры имеют право на повышенную пенсию: +40% к минимальной пенсии по возрасту.
В перечень включено 133 наиболее востребованные должности и профессии.
О здоровье сосудов говорят много — и не всегда по делу. Советы из интернета, «народный…
15 июня на Солнце произошла одна из самых мощных вспышек текущего месяца, об этом сообщили…