За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, загінуў адзін чалавек, паведамляе МНС
Гарэла жылая хата ў вёсцы Уланаўшчына Дзятлаўскага раёна
Гарэла хата ў вёсцы Сарокі
29 красавіка ў 04.57 выратавальнікам паступіла паведамленне пра ўзгаранне хаты ў вёсцы Сарокі Шчучынскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
Гарыць хатаў Баярах
Днём 29 красавіка гарэла жылая хата ў вёсцы Баяры Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах, перакрыцці і маёмасць у хаце.
Наступствы пажару ў Баярах
Вечарам 29 красавіка здарыўся пажар у жылой хаце ў вёсцы Гушчыцы Гродзенскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана капана і сцяна ў хаце на плошчы 1 квадратны метр.
Пасля пажару ў хаце ў Гушчыцах
І сцяна падгарэла
Таксама вечарам 29 красавіка гарэла жылая хата ў вёсцы Уланаўшчына Дзятлаўскага раёна. Агонь знішчыў дах, перакрыцці, маёмасць і пашкодзіў сцены. Работнікі МНС знайшлі мёртвым гаспадара хаты.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС
Наниматель попытался расстаться с добросовестным работником, но встретил жесткий отпор со стороны профсоюза.
Чтобы быть здоровым, мы должны не просто автоматически соблюдать гигиену, а делать это абсолютно правильно.
Прогноз погоды в г. Гродно и Гродненской области на 16-18 июня.
Ночью 15 июня в торговом центре на улице Качана в Лиде произошло загорание. В 01:48…
Слонимские организации приглашают специалистов на рабочие, инженерные и административные должности. Вакансии опубликованы в Общереспубликанском банке вакансий.…
12 июня сотрудники милиции в ходе рейдового мероприятия по выявлению очагов произрастания наркосодержащих растений обнаружили…