За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, адзін чалавек памёр ад апёкаў, двое траўмаваны, адзін выратаваны, паведамляе МНС
15 мая ў 19.15 паступіла паведамленне, што ў бальніцы памёр ад апёкаў, атрыманых 3 мая пры пажары дарожна-разметачнай машыны «Контур-300» на Савецкай вуліцы ў Слоніме, мужчына 1998 года нараджэння.
16 мая ў 00.31 выратавальнікам паведамілі пра пажар у жылым доме на Сацыялістычнай вуліцы ў гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць, перакрыцці і дах у доме. Ад агню пацярпелі жонка гаспадара 1987 года нараджэння і мужчына 1988 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях. Пацярпелыя шпіталізаваны з апёкамі 90% цела.
Раніцай 15 мая гарэў жылы дом у вёсцы Карытніца Дзятлаўскага раёна. Агнём знішчаны дах і маёмасць, пашкоджаны сцены ў доме. У выніку спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС быў выратаваны гаспадар дома 1966 года нараджэння.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС
Министерство здравоохранения Беларуси опубликовало график работы поликлиник, больниц и иных медицинских учреждений на ноябрь.
На приготовление пиццы уходит минимум времени. Получается вкусной, сытной и аппетитной.
Порядка 10 тыс. пенсионеров захотят получать допдоход после отмены ограничения на размер пенсии. Такие цифры…
В аварии в Дятловском районе пострадал водитель большегруза, сообщает Белта.
В Гродно проходят масштабные съемки промо-ролика о дрифте, сообщает Пул 4 Регион.
В нем приняли участие музыканты с инвалидностью по зрению.