За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Ілюстрацыйнае фота
20 жніўня ў 19.06 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаражы на прыватным падворку на вуліцы Міхася Чарота ў Гродне. У выніку ўзгарання знішчаны дах гаража і матацыкл Suzuki Bandit 1999 года выпуску, які там стаяў. Таксама агнём пашкоджана маёмасць і аўтамабіль Mercedes-Benz Sprinter 2010 года выпуску, які стаяў побач з гаражом.
Таксама вечарам 20 жніўня ў Гродне гарэў прыватны жылы дом на вуліцы Сакалоўскага. У выніку пажару пашкоджана маёмасць у ванным пакоі.
І яшчэ адзін пажар здарыўся вечарам 20 жніўня каля вёскі Грыўкі Гродзенскага раёна, дзе згарэў дачны дом у садовым таварыстве «Ландыш».
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Метаболизм замедляется с возрастом, но это происходит гораздо позже, чем мы думали.
В Беларуси почетные доноры имеют право на повышенную пенсию: +40% к минимальной пенсии по возрасту.
В перечень включено 133 наиболее востребованные должности и профессии.
О здоровье сосудов говорят много — и не всегда по делу. Советы из интернета, «народный…
15 июня на Солнце произошла одна из самых мощных вспышек текущего месяца, об этом сообщили…