Смяротнае ДТЗ адбылося вечарам 22 студзеня ў Карэліцкім раёне, паведамляе ДАІ.
«Аўдзі» пасля сутыкнення
Каля 23.00 супрацоўнікі ДПС на ўскрайку гарадскога пасёлка Карэлічы заўважылі падазроны бесперапынны рух аўтамабіля “Аўдзі” па коле.
Інспектары ўключылі праблісковыя маячкі і вырашылі спыніць машыну. Аднак кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і павялічыў хуткасць руху.
Выехаўшы з гарпасёлка, на аўтадарозе “Карэлічы – Валеўка – Наваельня” кіроўца “Аўдзі” амаль адразу сутыкнуўся з аўтобусам сельгаспрадпрыемства.
У кювеце
У выніку ДТЗ 21-гадовы жыхар Гродна памёр у рэанімацыйным аддзяленні мясцовай бальніцы. Пры сутыкненні з аўтобусам хлопец не быў прышпілены пасам бяспекі. Яго знайшлі на адлегласці 30 метраў ад машыны.
У якім стане знаходзіўся кіроўца “Аўдзі” ў момант ДТЗ, павінна ўстанавіць праверка, адзначае рэсурс абласной ДАІ.
У аўтобусе ніхто траўмаў не атрымаў.
Фота ДАІ
6 мая в честь 80-летия освобождения Беларуси и Дня Великой Победы в деревне Поречье Слонимского района…
Выплату пенсий и пособий за 9 и 14 мая произведут досрочно.
Объезжать закрытый участок водителям придется через автомобильный мост в городе Мосты.
Магазин с сараем в Слонимском районе купили на аукционе. Постройки можно использовать по своему усмотрению.
На центральном рынке Слонима начался сезон продажи саженцев плодовых деревьев, кустарников и цветов.
В этом здании Федор Синичкин работал около полутора лет.