Днём 28 сакавіка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на сенаскладзе ў полі каля вёскі Каянеўцы Бераставіцкага раёна, паведамляе МНС.
На месцы супрацоўнікі МНС выявілі гарэнне здробленай саломы ўсярэдзіне металічнага склада грубых кармоў арачнага тыпу.
У гэты час работнікі мясцовай сельгасгаспадаркі ўжо тушылі ўзгаранне агнятушыльнікамі, змагаліся з агнём з дапамогай аўтапагрузчыка і цыстэрнаў з вадой, але сваімі сіламі патушыць агонь ім не ўдалося.
Стала вядома, што падчес штодзённага аб’езду аб’ектаў прадпрыемства спецыяліст выявіў рэшты саломы, якія гарэлі каля склада і якія разнёс вецер.
У складзе знаходзілася 10 тон здробленай саломы леташняга ўраджаю. Тры тоны ўдалося выратаваць, а сем тон знішчаны агнём.
Як мяркуюць, прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём. Віноўніка пажару выяўляюць.
Фота і відэа МНС
Сухая и ветренная погода стала причиной возникновения возгорания в Сеньковщинском лесничестве Слонимского лесхоза.
В субботу, 4 мая, ФК «Слоним 2017» дома в 5-ом туре чемпионата Беларуси в первой…
Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.