Мінулай ноччу байцы АМАП затрымалі ў Гродне западозранага ў здзяйсненні сэксуальнага насілля мужчыну, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На БКЛ каля 23.00 невядомы падышоў да пары студэнтаў і пад пагрозай прымянення прадмета, падобнага на пісталет, адвёў дзяўчыну ў бок, дзе здзейсніў у дачыненні яе насілле сэксуальнага характару, пасля чаго ўцёк.
Дзяўчына звярнулася па дапамогу ў міліцыю. Западозранага ў злачынстве 31-гадовага мужчыну затрымалі па гарачых слядах. У яго канфіскавалі траўматычны пісталет.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, яго дзеянням будзе нададзена прававая ацэнка, гаворыцца ў паведамленні.
Фота УУС
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.
На освящение креста собрались жители деревни.
4 мая православные христиане почитают память мученицы Пелагии и Великую субботу Страстной недели. Что можно…
На выпечку кулича уйдет от 3 до 4 часов.