19 траўня працягнулі судовыя слуханні ў Гродзенскай турме №1 па шэрагу абвінавачванняў прадпрымальніку з Ваўкавыска Мікалаю Аўтуховічу і яшчэ пяці чалавекам з так званай групы Аўтуховіча.
У судовай зале гродзенскай турмы
Мікалай Аўтуховіч на судзе ў Гродне
Як перадае БЕЛТА, Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць у незаконных дзеяннях у адносінах агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў.
Дзяржабвінаваўца на судовым працэсе сказаў, што Мікалай Аўтуховіч разам з Артурам Папко (цяпер знаходзіцца ў вышыку) ў лістападзе 2020 года ва Украіне незаконна набылі пісталеты, самаробнае прыстасаванне для глушэння гуку, боепрыпасы, тратылавыя шашкі, выбуховыя прыстасаванні. Яны, паводле пракурора, незаконна захоўвалі і перавозілі зброю.
У клетках
Гэтыя дзеянні былі ў звязцы з мэтай захопу ўлады, не выключалася і фізічнае знішчэнне кіраўніка дзяржавы, адзначаецца ў абвінавачванні.
Паводле абвінаваўцы, 13 лістапада 2020 года ўсё набытае ўзбраенне даставілі з-за мяжы і перамясцілі праз незаконны карыдор па-за пагранічным пунктам у Ляльчыцкім раёне. Потым узбраенне перанеслі на месца жыхарства Віктара Снегура. Вечарам на машыне ўзбраенне перавезлі ў суседнюю вёску, пазней — у глыб краіны. Частку ўзбраення Мікалай Аўтуховіч захоўваў пры сабе, частку — схаваў у тайніках у Мінскім раёне. Месца, дзе яно было закапана, Мікалай Аўтуховіч пазначыў і зафіксаваў на тэлефон.
16 лістапада, па дадзеных следства, частку зброі і патронаў ён перавёз у Крупскі раён і перадаў Вользе Маёравай.
19 лістапада Мікалай Аўтуховіч падрыхтаваў выбуховае прыстасаванне і ноччу разам з хаўруснікамі ўзарваў аўтамабіль супрацоўніка міліцыі ў Гродне. Разам з Ірынай Гарачнікавай, якая не ўваходзіла ў склад групы, Мікалай Аўтуховіч перавёз агнястрэльную зброю ў Брэст, канстатаваў дзяржаўны абвінаваўца.
Выслухаўшы абвінавачванне, Мікалай Аўтуховіч не прызнаў сябе вінаватым у поўным аб’ёме, адзначае БЕЛТА.
Фота і відэа БЕЛТА
Представитель ЖКХ пояснил, от каких жилищно-коммунальных услуг можно отказаться, а от каких – нельзя.
Возраст наступления первого цикла и возраст вступления в менопаузу связаны с продолжительной жизнью женщины, считают…
Национальный банк установил новые курсы валют на вторник, 17 июня 2025 года. Доллар подешевел, а…
Министерство труда и социальной защиты напомнило, какие данные обязательно должны быть указаны в расчетном листке…
По предварительным данным, около 16:00 на 16-м километре автодороги Р-145 «Гродно — Острино — Радунь…
Сумма ущерба, причиненного огнем, составила 168 000 рублей.