24 чэрвеня падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікаў Гродзенскага РАУС і АМАПу быў выяўлены мінізавод па вытворчасці самагону ў лесе каля вёскі Самборы Гродзенскага раёна, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Мінізавод
На месцы знайшлі самагонны апарат, 5 літраў самагону і 3760 літраў брагі, што на выхадзе дало б 376 літраў самагону.
Уладальнікам заводзіка аказаўся 51-гадовы жыхар Гродна, які ўжо прыцягваўся да адказнасці за падобныя правапарушэнні.
Знішчылі брагу
Самагонны апарат канфіскавалі, брагу знішчылі, на мужчыну склалі пратакол па ч. 1 арт. 13.27 КоАП Рэспублікі Беларусь — “Выраб ці набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вытворчасці, захоўванне апаратаў для іх вырабу”.
І самагонны апарат канфіскавалі
Цяпер яму пагражае штраф да 5 базавых адзінак, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа УУС
Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.
На освящение креста собрались жители деревни.
4 мая православные христиане почитают память мученицы Пелагии и Великую субботу Страстной недели. Что можно…