Категории: Слоним

Вяскоўцы хочуць свой аўтобус: у Пятралевічах прайшоў вясковы сход

15 ліпеня ў вёсцы Пятралевічы на Слонімшчыне прайшоў вясковы сход, на якім прадстаўнікі ўладаў, аператара перавозчыка і мясцовага аўтобуснага парка абмяркоўвалі магчымасць пусціць у вёску маршрутны аўтобус ці хаця б маршрутку. Пабываў на сходзе і карэспандэнт партала gs.by, які таксама з’яўляецца жыхаром Пятралевіч.

Выступае Віктар Марчык

Гэты сход стаў вынікам ліста вяскоўцаў на імя страшыні Слонімскага райвыканкама з просьбай працягнуць-пусціць некаторыя рэйсы пятага гарадскога аўтобуснага маршруту праз Пятралевічы. Пад лістом падпісаліся 50 чалавек.

Выступае прадстаўнік перавозчыка

У пачатку размовы праблему адсутнасці грамадскага транспарту ў Пятралевічах і неабходнасці працягнуць сюды маршрут гарадской “пяцёркі” агучыў мясцовы грамадскі актывіст Віктар Марчык, цешча якога жыве ў Пятралевічах.

Думаюць

— Мы просім вас, прадстаўнікоў улады і перавозчыка, пайсці насустрач людзям і пусціць у вёску некаторыя рэйсы гарадской “пяцёркі” — хаця б раніцай, апоўдні і вечарам. У вёсцы шмат пенсіянераў, інвалідаў і дзяцей, якім цяжка дабірацца да прыпынкаў у горадзе. Сродкі для гэтага патрэбна знайсці ў мясцовым ці абласным бюджэце, — эмацыйна агучыў транспартную праблему вяскоўцаў Марчык.

Ёсць праблема

Людзі на сходзе таксама выказваліся пра неабходнасць транспартнага спалучэння Пятралевіч са Слонімам, не стрымліваючы эмоцый.

Каля крамы

— Праблема ёсць. Мы гэта бачым. Але простага яе вырашэння тут не будзе. Калісьці пры Саюзе і ў пачатку яшчэ двухтысячных гадоў у Пятралевічы хадзіў аўтобус ЛАЗ. Ён разварочваўся на кольцы ў другіх Пятралевічах. Цяпер тых ЛАЗаў даўно няма ў эксплуатацыі, а ў Беларусі з’явіліся дзяржстандарты, паводле якіх вялікі гарадскі МАЗ у вёску мы пусціць не можам. Дазвол на гэта нам не дасць ні ДАІ, ні дарожнікі. Дый абсталяваць кольца для развароту такога аўтобуса сёння каштуе 40 мільёнаў рублёў. Не думаю, што такія грошы можна цяпер знайсці ў мясцовым бюджэце. Таму адназначна кажу, што “пяцёрку” пусціць у Пятралевічы не атрымаецца, па законе не атрымаецца. У аўтапарка ёсць 5 малых МАЗаў, але іх не хапае і на гарадскія маршруты, а новых ніхто нам не дасць, бо такіх машын больш проста не выпускаюць. Ёсць у горадзе прыватнае транспартнае прадпрыемства “Албікус” з малымі машынамі, магчыма, патрэбна ім прапанаваць гэты маршрут… На сённяшні дзень зразумела толькі адно: праблема ёсць, і ўсім зацікаўленым бакам патрэбна садзіцца разам і думаць, як яе можна вырашыць, — падсумаваў размову прадстаўнік перавозчыка.

Мясцовая бабуля і яе ўнучкі

На развітанне вяскоўцам паабяцалі абазначыць шляхі вырашэння транспартнай праблемы іх вёскі ў пісьмовым адказе пасля ўсебаковай прапрацоўкі гэтага пытання.

На ганку

Пасля заканчэння сходу прадстаўнікі ўладаў і транспартнікаў паехалі ў другія Пятралевічы аглядаць ранейшае аўтобуснае кольца на колішнім канечным прыпынку аўтобуса.

Як будзе вырашацца транспартная праблема жыхароў прыгарадных Пятралевіч, мы будзем сачыць і далей.

Последние новости

Мобильность будущего: как Германия строит мир электромобилей и зеленого водорода

Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…

05.05.2024

В преддверии Пасхи в Жировичском монастыре верующие освятили пасхальную трапезу

В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…

04.05.2024

Какие куличи пекут на Слонимщине? Об этом вы точно не слышали

Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных

04.05.2024

В Беларуси более половины населения занято в частном секторе

Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.

04.05.2024

На Слонимщине перед Пасхой освятили поклонный крест

На освящение креста собрались жители деревни.

04.05.2024

Что категорически нельзя делать в Великую субботу

4 мая православные христиане почитают память мученицы Пелагии и Великую субботу Страстной недели. Что можно…

04.05.2024