Категории: Літаратура

Сяргей Чыгрын выдаў кнігу паэта з Навагрудка Самсона Пярловіча “Сэрца замірае ад тугі”

Днямі ў сталічным выдаведстве “Ковчег” пабачыла свет кніга выбраных твораў паэта з Навагрудка Самсона Пярловіча (1923 – 2001) “Сэрца замірае ад тугі”, якую ўклаў, падрыхтаваў да друку і выдаў Сяргей Чыгрын.

Вокладка кнігі

Лёс старэйшага навагрудскага паэта Самсона Пярловіча не песціў — за верш пра Сталіна і сяброўства ў антысавецкай арганізацыі “Саюз вызвалення Беларусі” (1946 – 1947 гг) паэт атрымаў 10 год зняволення ў сталінскіх лагерах, а ў вайну зведаў гітлераўскія лагеры.

Да свайго арышту чэкістамі Самсон Пярловіч працаваў у рэдакцыі раённай навагрудскай газеты “Звязда”, а пасля вызвалення з лагераў амаль 40 гадоў адпрацаваў на заводзе газаваў апаратуры ў Навагрудку.

Пры жыцці паэта, пачынаючы з сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя, выйшлі з друку тры яго кнігі, і яшчэ дзве пабачылі свет ужо пасля яго смерці.

Такім чынам зборнік вершаў, прозы, гумару і ўспамінаў пра аўтара “Сэрца замірае ад тугі” з’яўляецца шостай кнігай Самсона Пярловіча. З яе ўкладальнікам і аўтарам вялікай прадмовы “Злы вецер выў над галавою…” Сяргеем Чыгрыным пагутарыў карэспандэнт партала gs.by.

Сяргей Чыгрын

— Сяргей, скажы, як у цябе ўзнікла задумка выдаць кнігу Самсона Пярловіча?

— Задумак заўсёды шмат. Рэалізаваць іх цяжка. З Самсонам Георгіевічам Пярловічам я быў знаёмы. Пару разоў мы разам выступалі з беларускімі пісьменнікамі ў Навагрудку. Гэта быў сціплы, тактоўны і інтэлігентны чалавек, вельмі таленавіты і шчыры. Ён прайшоў гітлераўскія і сталінскія лагеры. Выжыў, вярнуўся ў родны Навагрудак, каля сарака гадоў адпрацаваў на заводзе газавай апаратуры. У вольны час пісаў вершы, гумарэскі, спрабаваў сябе ў прозе. У наступным годзе яму споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння. Каб ушанаваць памяць пра гэтага чалавека, я вырашыў сабраць яго лепшую літаратурную працу пад адну вокладку. Дзякуй Богу, знайшоўся і фундатар. Так з’явілася прыгожая кніга “Сэрца замірае ад тугі”.

— З якіх крыніц браліся творы пісьменніка, фотаздымкі, і колькі часу заняла падрыхтоўка кнігі да друку?

— Пра такіх людзей я збіраю матэрыялы шмат гадоў. Некалькі зборнічкаў Самсона Пярловіча выйшлі пры жыцці. Дарэчы, адзін з іх з прадмовай падрыхтаваў наш зямляк Алег Лойка, ён называўся “Бяссмертнік” (1995). І выдаваўся ў Мінску. Астатнія зборнічкі Самсона Пярловіча друкаваліся саматужным спосабам. Лепшыя творы я браў з гэтых выданняў, а таксама з Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея і з прыватных архіваў яго землякоў. А вось са здымкамі цяжэй, іх адшукалася няшмат. Тым не менш, 10 ілюстрацый надрукаваны ў кнізе.

Сёння нашы людзі сталі цяжкія на пад’ём, абыякавыя, гультаяватыя, таму ў іх дапытацца фотаздымкаў амаль немагчыма. А ў хатніх архівах жыхароў Навагрудка іх, відаць, ляжыць шмат… Вось дачку Самсона Пярловіча адшукаць не ўдалося. І ці жыве яна яшчэ ў адной з Прыбалтыйскіх рэспублік, я не ведаю. Пры жыцці паэта яна цяжка хварэла. І ён, як мог, збіраў грошы на яе лячэнне.

— Дзе і якім чынам можна набыць сёння «Сэрца замірае ад тугі» Самсона Пярловіча?

— Першая прэзентацыя плануецца ў Навагрудку, дзе землякі Самсона Пярловіча змогуць гэту кнігу набыць. І ў бліжэйшыя дні яна паступіць у мінскую кнігарню “Акадэмічная кніга”.

Фота з архіва Сяргея Чыгрына

Последние новости

Забудьте про уксус и соду: один мощный способ избавит сад от сорняков навсегда — даже пырей не выживет

С первыми по-настоящему тёплыми днями дачники вышли на участки: кто высаживает рассаду, кто рыхлит грядки,…

02.05.2025

Апрель принес новые сделки: какую недвижимость в Слонимском районе продали на аукционе

В апреле четыре объекта недвижимости в Слониме и Слонимском районе приобрели новых владельцев.

02.05.2025

З Джэкі Чанам і Пірсам Броснанам: анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў баявік «Іншаземец» у беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм «Іншаземец». Гэты баявік з Джэкі Чанам…

02.05.2025

Белорусы могут смотреть новый семейный телеканал. Один канал прекратил вещание

Белорусы могут смотреть новый семейный телеканал «КиноМульт». Канал viju TV1000 Драма прекратил вещание.

02.05.2025

Потеряв сознание, пенсионерка упала на рельсы — машинист успел затормозить

Только чудо и бдительность машиниста предотвратили трагедию на железной дороге.

02.05.2025

Фотофакт. В Костенях перезахоронили останки воинов Красной Армии

2 мая 2025 года в агрогородке Костени прошла церемония захоронения останков девяти воинов Красной Армии,…

02.05.2025