Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
ясно
6 °C
EUR 3.5867
USD 3.2524
RUB(100) 3.4581
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Першамай у Слоніме

16 мая 2022 11:11
Поделиться:

Шчара ў траўні 2022 года

На паэтычнай хвалі

Першы дзень траўня закоціцца сонцам,
Людзі з маёвак прыбудуць дамоў.
Коціцца Слонімам Шчара бясконца
Міма дзяржаў, пакаленняў, вякоў.

Траўні знікаюць у бездані часу,
Як знік ужо Лойкаў тут Першамай,
Ды хочацца шчасця цяпер і адразу
Кожнаму ў кожны жыццёвы раздрай.

Іса ваду пакрысе зноў губляе,
Намацала Шчара свае берагі.
Нераст у рыбы, і рыба гуляе,
І рыбу цікуюць паўсюль рыбакі.

Так з году ў год, са стагоддзя ў стагоддзе
Жыццё паўтараецца зноў на зямлі
У травах, у рыбах, у нашым народзе,
Які з веку ў век шчасце хоча знайсці…

Першы дзень траўня закоціцца сонцам,
Вернуцца людзі з маёвак дамоў.
Плыве наша Шчара праз Слонім бясконца
Міма дзяржаў, пакаленняў, вякоў.

01.05.2022 Слонім

Наш канал в Telegram