Категории: Наш край

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Гродзенскай вобласці на святы будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

У святочныя дні ДАІ вобласці будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. З вечара пятніцы, 6 студзеня, месцы нясення службы будуць набліжаны да праваслаўных храмаў, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.

Навагоднія святы паказалі, што на дарогі вобласці выязджалі п’яныя кіроўцы. За тры святочныя дні, з 31 снежня па 2 студзеня, было затрымана 19 такіх кіроўцаў.

За 2022 год у Гродзенскай вобласці з праезджай часткі забралі 2288 п’яных пешаходаў і затрымалі 1697 такіх кіроўцаў. 66 кіроўцаў селі за стырно пад шафэ паўторна цягам года. Па рашэнню суда ў 51 кіроўцы канфіскаваны іх транспартныя сродкі.

За 2022 год зарэгістравана 21 ДТЗ па віне п’яных кіроўцаў, у выніку якіх 9 чалавек загінулі і 23 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, канстатуе ДАІ.

Па 9 студзеня ДАІ вобласці праводіць прафілактычныя мерапрыемствы “П’янаму не месца на дарозе!”, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў, а таксама кіроўцаў, якія не маюць права кіравання, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

 

Поделиться

Последние новости

У Бярозаўцы жанчына на «Хондзе» наехала на пешаходным пераходзе на 13-гадовага раварыста

5 мая ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна адбылося ДТЗ з удзелам непаўнагадовага раварыста, паведамляе абласная…

06.05.2024

Дзе 6 мая на Гродзеншчыне ўсталююць радары

У панядзелак, 6 мая, радары плануюць усталяваць на аўтадарозе М-6 Мінск – Гродна – мяжа…

06.05.2024

На Слонимщине горел лес. Что послужило причиной возгорания?

Сухая и ветренная погода стала причиной возникновения возгорания в Сеньковщинском лесничестве Слонимского лесхоза.

05.05.2024

«Слоним 2017» дома крупно проиграл витебскому «Макслайну»

В субботу, 4 мая, ФК «Слоним 2017» дома в 5-ом туре чемпионата Беларуси в первой…

05.05.2024

Мобильность будущего: как Германия строит мир электромобилей и зеленого водорода

Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…

05.05.2024

В преддверии Пасхи в Жировичском монастыре верующие освятили пасхальную трапезу

В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…

04.05.2024