У аварыі ў Іўеўскім раёне пацярпелі мужчына і жанчына

Каля апоўдні 1 лютага адбылася аварыя на 14 кіламетры аўтадарогі “Расальшына – Ганчары – Сурвілішкі” ў Іўеўскім раёне, паведамляе абласная ДАІ.

На месцы ДТЗ

Папярэдне ўстанавілі, што 44-гадовы жыхар Іўя кіраваў лесавозам МАЗ і рухаўся ў накірунку вёскі Ганчары. На закругленні дарогі ўправа кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў дарожныя ўмовы і ўмовы надвор’я ды дапусціў занос вялікагруза.

МАЗ выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем ГАЗ пад кіраваннем 58-гадовага жыхара Ліды.

Пасля ДТЗ кіроўца ГАЗа з траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, а яго 58-гадовая пасжырка, якая знаходзілася на пярэднім сядзенні, шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне з пераломам ключыцы і іншымі траўмамі.

Пацярпелыя ў ДТЗ былі прышпілены пасамі бяспекі.

Па факце гэтай аварыі прызначана праверка.

Фота ДАІ

Последние новости

В Гродно ночью «заминировали» общежитие

Сообщение поступило в милицию с иностранного номера в ночь на 7 мая. Об этом сообщает…

07.05.2024

Корзина за полчаса. Белорусские грибники удивляют своими находками

Сезон сморчков в белорусских лесах уже отходит, констатируют грибники. Зато можно набрать маслят, обабок, боровиков…

07.05.2024

Сменила место жительства, а начальник отказывается увольнять. Законно ли это?

Наниматель может отказать работнику в увольнении по соглашению сторон, даже если у второго в качестве…

07.05.2024

Міліцыя працягвае кантраляваць работнікаў сяльгаспрадпрыемстваў вобласці і знаходзіць шмат п’яных на працоўных месцах

На ўзмоцненым кантролі працоўная дысцыпліна і грамадскі парадак у сельскай мясцовасці. І амаль штодзённа падчас…

07.05.2024