За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС.
Раніцай 14 сакавіка здарыўся пажар у дрэвапераапрацоўчым цэху ў вёсцы Кашалёва Навагрудскага раёна. У выніку ўзгарання знішчаны навес для захоўвання пілавання, пашкоджаны дах у будунку вытворчага цэха.
У Бярозаўцы гарэў блочны гараж
Гэтай жа раніцай у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна здарыўся пажар у прыватным блочным гаражы.
Тушаць
У выніку ўзгарання агнём пашкоджаны дах, перакрыцце, сцены, маёмасць у гаражы, а таксама знішчаны два матацыклы ў гаражы і пашкоджаны адзін матацыкл і аўтамабіль Seat Toledo, якія знаходзіліся паблізу гаража.
Згарэлі два матацыклы
Вечарам 14 сакавіка гарэў легкавік БМВ-350 на вуліцы Леніна ў Скідзелі. У выніку ўзгарання пашкоджана абшыўка багажнага адсека і электраправодка легкавіка.
Абгарэў багажнік легкавіка БМВ-350
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС
В субботу, 4 мая, ФК «Слоним 2017» дома в 5-ом туре чемпионата Беларуси в первой…
Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.
На освящение креста собрались жители деревни.