За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
У Гродзенскім раёне гарэла кухня ў жылым доме
Наступствы пажару ў кухні
5 верасня ў 08.36 жыхарка вёскі Дарашэвічы Гродзенскага раёна паведаміла выратавальнікам, што яе кухня напоўнена дымам. Пажарныя разлікі адразу выехалі па ўказаным адрасе.
На месце работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь паспеў пашкодзіць перакрыцці і маёмасць на кухні. Людзі не пацярпелі.
Прычына пажару высвятляецца. Па папярэдняй версіі, да ўзгарання мог прывесці аварыйны рэжым працы электраправодкі на кухні.
З пачатку года на Гродзеншчыне здарыліся 130 так званых «электрычных» пажараў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…
УК «Слонимский драматический театр» приглашает юных зрителей на спектакли.
Прогноз погоды на 17-19 июня по г. Гродно и Гродненской области.
14 июня в 23:39 в Лидскую районную больницу поступил 32-летний житель деревни Стерково с термическими…
Метаболизм замедляется с возрастом, но это происходит гораздо позже, чем мы думали.