21-гадовыя жыхары Жодзіна 24 красавіка ўгналі ў Дзятлаве легкавік «ВАЗ 2107», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Госці з Жодзіна заўважылі на вуліцы Дзяржынскага ў Дзятлаве прыпаркаваны легкавік, які ўладальнік не замкнуў.
Маладыя людзі селі ў салон, пашкодзілі замок запальвання машыны і здолелі яе завесці.
Паездзіўшы па горадзе, угоншчыкі паставілі машыну на тое самае месца ў тэхнічна няспраўным стане.
Раніцай уладальнік “сямёркі” заўважыў, што на яго машыне хтосьці ездзіў і паведаміў у міліцыю.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў западозраных ва ўгоне вызначылі.
Іх дзеянні кваліфікаваны па частцы 2 артыкула 214 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — “Угон транспартнага сродку ці маламернага воднага судна”, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС
В субботу, 4 мая, ФК «Слоним 2017» дома в 5-ом туре чемпионата Беларуси в первой…
Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.
На освящение креста собрались жители деревни.