У 2.30 ночы ў мінулую нядзелю на праспекце Кляцкова ў Гродне таксіст наехаў на пешахода, паведамляе ДАІ.
Таксі збіла пешахода
Папярэдне ўстанавілі, што 43-гадовы кіроўца таксі “Фольксваген” ехаў у накірунку вуліцы Славінскага і пры пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода з-за няўвагі наехаў на 60-гадовага мужчыну, які ў гэты час пераходзіў дарогу.
На месцы ДТЗ з пешаходам у Гродне
Кіроўца ў апошні момант заўважыў пешахода і, спрабуючы пазбегнуць наезду, выкруціў руль управа, выехаў на тратуар і сутыкнуўся з металічнай скрыняй. Пешахода кіроўца зачапіў левай пярэдняй часткай машыны.
У выніку ДТЗ мужчыну з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і рознымі пашкоджаннямі твару шпіталізавалі ў бальніцу.
Падчас ДТЗ пешаход знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, адзначаецца ў паведамленні.
Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.
Фота ДАІ
В субботу, 27 апреля, матч 4-го тура чемпионата Беларуси в первой лиге между ФК «Слоним…
Подросток из г.п. Корма Гомельской области получил ожоги от мобильного телефона, который стоял на подзарядке.…
1 мая - облачно, но без осадков и до +26°С. Так что шашлыки на природе…
В Слониме устанавливают систему видеонаблюдения на Солдатском и Лобазовском озерах для безопасности отдыхающих и защиты…
На сайте государственной службы занятости мы отыскали самые денежные вакансии. Смотрите, кому готовы платить не…
Без хороших дрожжей не получится пышная и вкусная пасха. Поэтому для ее выпекания нужно использовать…