Булькала бульба ў чыгуне.
Бульба прызначалася не мне.
Для свіней варылі ў чыгунах
У печы, а без печы — то ў катлах.
Бульбу ў вёсцы ў нас варылі ўсе.
А было — што не з’яесі за год ўсяе.
Ехала пасля ў Азербайджан,
Ці ў які яшчэ паўднёвы стан.
Бо садзілі людзі бульбы шмат,
І калгас быў бульбаю багат,
Прадаваў Маскве і ў Ленінград…
Бульба беларуская тады
Рускія карміла гарады.
І казаў сусед усходні наш:
“Беларус — выдатнейшы бульбаш!”
У гады Савецкага Саюза
Бульбы мы наеліся ад пуза
Ды кармілі бульбаю свіней,
Бараноў, кароў, трусоў, курэй.
Соткі бульбы ў полі нам давалі,
Каб мы цэлы год з ёй працавалі,
А яшчэ садзілі каля хаты,
Дзе ўраджай быў не заўжды багаты
Ды заўсёды да стала было.
Бульбай так жыло усё сяло.
Час прайшоў — няма таго сяла
І калгаса ўжо таго даўно няма,
А ў сучасным аграгарадку
Бульбу садзяць, хіба, па радку.
Рэдка дзе убачыш бульбу ў полі,
Гектарамі яе не садзяць болей
У аб’яднаным з трох адным калгасе,
А вёска — дык жыве на самапасе.
Тут сорамна казаць між мужыкамі —
Бульбу прадаюць ў вялікай краме,
Не сваю — даўно сваёй не маем,
Дзесьці за мяжой яе купляем.
Бульба там таннейшая ў разы
Ад мясцовай нашай драбязы.
Мы цяпер прызнацца шчыра мусім:
Бульба ў нас звялася ў Беларусі.
І з беларусам можна паспрачацца,
Ці мае права бульбашом ён звацца?
…А як жа булькала у печы ў чыгуне
Бульба для свіней, ні для мяне!
Сухая и ветренная погода стала причиной возникновения возгорания в Сеньковщинском лесничестве Слонимского лесхоза.
В субботу, 4 мая, ФК «Слоним 2017» дома в 5-ом туре чемпионата Беларуси в первой…
Трансформация в сфере мобильности является одним из важнейших условий достижения целей в области защиты климата…
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.