Днямі 32-гадовы мастаўлянін адпачываў у адной з забаўляльных устаноў райцэнтра і атрымаў крымінальную справу, паведамляе рэсурс УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На дыскатэцы мужчына ўбачыў, што кампанія святкуе дзень нараджэння дзяўчыны. Ён падыйшоў да іменініцы і настойваў, каб яна падаравала яму танец. У гэты момант у размову ўмяшаўся сваяк дзяўчыны і сказаў, што ёй толькі споўнілася 18 гадоў і танцаваць з незнаёмцам яна не пойдзе. Тады адрынуты кавалер адышоўся. Потым, распалены алкаголем, падышоў да сваяка дзяўчыны, які танцаваў, і стукнуў яму кулаком у твар, ад чаго той страціў раўнавагу і ўпаў.
Супрацоўнікі Мастоўскага РАУС устанавілі асобу нападніка і затрымалі яго.
Супраць мужчыны Мастоўскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”.
В преддверии Пасхи, одного из самых светлых и значимых праздников в христианском мире, Свято-Успенский Жировичский…
Кулич для освящения, кулич умершим предкам и даже пирог для домашних животных
Национальный статистический комитет Беларуси обнародовал данные о состоянии рабочей силы в стране за 2023 год.
На освящение креста собрались жители деревни.
4 мая православные христиане почитают память мученицы Пелагии и Великую субботу Страстной недели. Что можно…
На выпечку кулича уйдет от 3 до 4 часов.