Вечарам 11 сакавіка дзятлаўскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Ахонава Дзятлаўскага раёна, канстатуе МНС.
У Дзятлаўскім раёне гарэла хата
Мясцовая жыхарка распавяла дыспечару, што ў яе хаце шчыльнае задымленне, а каля даху відаць полымя. Пажарныя разлікі адразу выхалі па ўказаным адрасе.
Высветлілася, што ў хаце жывуць сужэнцы-пенсіянеры. Адчуўшы дым і ўбачыўшы ўзгаранне, яны паведаміоі пра пажар выратавальнікам, а самі чакалі іх на вуліцы.
На месцы байцы МНС хутка ліквідавалі пажар. Агнём быў знішчаны дах, пашкоджана маёмасць у хаце.
Верагодней за ўсё, прычынай узгарання стаў перапал печы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Лето — время, когда хочется ярких красок и свежих вкусов на тарелке. И шакшука с…
УК «Слонимский драматический театр» приглашает юных зрителей на спектакли.
Прогноз погоды на 17-19 июня по г. Гродно и Гродненской области.
14 июня в 23:39 в Лидскую районную больницу поступил 32-летний житель деревни Стерково с термическими…
Метаболизм замедляется с возрастом, но это происходит гораздо позже, чем мы думали.