
У кватэры пасля пажару
Падчас правядзення разведкі байцы МНС вызначылі, што гарэнне адбываецца ў кватэры на другім паверсе, уваходныя дзверы якой былі зачынены з сярэдзіны.

У кватэры пацярпелага кватэраздымшчыка
Пры абследаванні жылля ў кладоўцы на падлозе выратавальнікі знайшлі мужчыну. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала яго смерць.

Пасля пажару
Выявілася, што трагедыя напаткала кватэраздымшчыка 1971 года нараджэння. Агнём таксама знішчаны ложак, закопчаны сцены і столь у кватэры.
Асноўная версія прычыны пажару — неасцярожнасць з агнём пры паленні.

Дом у Гродне, дзе здарыўся пажар
У надышоўшым годзе на пажарах у Гродзенскай вобласці ўжо загінулі 7 чалавек. Большасць з іх — з-за неасцярожнага курэння, канстатуе рэсурс выратавальнікаў і заклікае да асцярожнасці ў абыходжанні з агнём.
Фота МНС