Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
5 °C
Дятлово
пасмурно
5 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.4927
USD 3.2809
RUB(100) 3.4771
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія дзеці вучыліся ляпіць з цеста шышкі і кветкі на Паўлаўскія караваі

5 февраля 2022 22:02
Поделиться:

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

4 лютага вучні сярэдняй школы №8 г.Слоніма завіталі ў Навасёлкі на анімацыйную праграму "Цуда-печка", дзе вучыліся ляпіць шышкі для Паўлаўскіх караваяў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Для дзяцей была падрыхтавана праграма, у якую ўваходзіла экскурсія па этнагасцёўні «Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў», гульнёвая праграма з дамавіком, бяспройгрышная латарэя, выстаўка-продаж Паўлаўскіх караваяў.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

А яшчэ яны падчас майстар-класа вучыліся ляпіць з цеста шышкі і кветкі, якімі ўпрыгожваюць Паўлаўскія караваі, а таксама частаваліся прысмакамі.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Дзеці былі пад вялікім уражаннем ад мерапрыемства, якое доўжылася больш за дзве гадзіны, адзначылі супрацоўнікі Слонімскага раённага цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

Нагадаем, што ўнікальныя Паўлаўскія караваі ў 2017 годзе былі прызнаныя нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека.

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Наш канал в Telegram