Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
ясно
8 °C
Мосты
небольшая облачность
9 °C
Дятлово
небольшая облачность
9 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 3.4134
USD 3.0062
RUB(100) 3.6803
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

За працу на тэлефонных махляроў у Гродне затрымалі мінчаніна

19 мая 2022 9:33
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

У Скідзелі кур’ер забраў каля 10 тысяч даляраў і больш за 11 тысяч еўра ў 60-гадовай жанчыны. Пацярпелая паверыла ў выдуманую гісторыю пра ДТЗ і была ўпэўнена, што ратуе ад крымінальнай адказнасці сваю дачку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

27-гадовага западозранага ў злачынстве мінчаніна затрымалі пры падтрымцы АМАПа. Аднак да таго часу ён ужо паспеў перадаць грошы свайму наймальніку, пакінуўшы пасылку ў загадзя дамоўленым месцы.

Супраць кур’ера ўзбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры, а асобы яго хаўруснікаў выяўляюцца, гаворыцца ў паведамленні.

Відэа УУС Гродзенскага абвыканкама

Наш канал в Telegram