Фота diatlovonews.by
Дзятлаўчане прымаюць удзел у мерапрыемствах па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці вайсковых часцей. Для ўдзелу ў зборах былі накіраваны больш за 20 жыхароў Дзятлаўскага раёна, піша раённае выданне "Перамога".
Былыя ваеннаслужачыя, радавыя салдаты і сяржанты, 9 чэрвеня прыбылі ў пункт папярэдняга збору ваеннаабавязаных для рэгістрацыі, праходжання інструктажу і адпраўкі ў вайсковую часць. Іх суправаджалі кіраўнікі сельскіх саветаў, у якіх яны жывуць.
Фота diatlovonews.by
Па словах камісара Дзятлаўскага раёна падпалкоўніка Генадзя Сураўца, паводел распараджэнні ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці праводзіцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў у вайсковую часць 33933 горада Слоніма. Праверачныя зборы адбудуцца з 9 па 24 чэрвеня, пасля іх завяршэння ўсе прызваныя вернуцца ў свой раён.
Фота diatlovonews.by