Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.5239
USD 3.2545
RUB(100) 3.5097
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімцы згулялі ў шахматы ў Дзятлаве

5 июля 2022 10:22
Поделиться:

Гульня ў Дзятлаве

Трэцяга ліпеня каманда слонімскіх аматараў шахмат у складзе Уладзіміра Літвіна, Сяргея Глыбокага, Юрася Чайкоўскага і Уладзіміра Яновіча прыняла ўдзел у аматарскім шахматным турніры ў Дзятлаве.

Удзельнікі турніру

Па чатыры шахматысты ў кожнай камандзе з Дзятлава, Слоніма і Ліды выяўлялі, хто з іх мацнейшы за шахматнай дошкай.

Першае каманднае месца заняла Ліда

Спачатку гулялі кожны з кожным, у тым ліку і калегі па камандзе. Лепшы вынік тут са слонімскай каманды быў у дзейснага чэмпіёна Уладзіміра Літвіна, які агулам набраў 8 ачкоў з 11 і заняў трэцяе месца сярод 12 шахматыстаў.

Другое месца Дзятлава

Астатнія слонімцы згулялі слабей. Добрую гульню паказаў 82-гадовы слонімскі шахматыст Юрась Чайкоўскі, але яму крыху не хапіла часу — кожнаму ўдзельніку давалася 10 мінут на партыю.

Трэцяе месца Слонім

Першае месца заняў аматар шахмат з Ліды, набраўшы 10,5 ачка.

Турнірная табліца

Другое і трэцяе месцы дзялілі таксама аматар шахмат з Ліды і слонімец Уладзімір Літвін, якія набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках Літвін застаўся на трэцім месцы.

Да ўвагі

10 ліпеня аматары шахмат збіраюцца ў Слоніме ў шахматным клубе на вуліцы Я.Купалы, 5 (фотастудыя “Кантрабас”) на чарговую гульню. Запрашаюцца да ўдзелу аматары шахмат з 12.00 да 15.00.

Фота з архіва Уладзіміра Літвіна

Наш канал в Telegram