
Малыя ў садзіку №5 Слоніма
Работнікі Слонімскага райаддзела МНС наведалі малых у дзіцячым гарадскім садку №5, каб, гуляючы з імі, нагадаць правілы бяспечных паводзін, паведамляе рэсурс МНС.
Прадстаўнікі службы 101 нагадалі дзецям правілы паводзін дома і на вуліцы, распавялі, як дзейнічаць пры пажары і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама адпрацавалі алгарытм выкліку выратавальнікаў.







Пасля гутаркі малыя паглядзелі мультфільм “Чароўная кніга” і абмеркавалі, якія дзеянні галоўных герояў прывялі да небяспечных здарэнняў.

З буклетамі
Выхаванцы садзіка наперабой адказвалі на пытанні віктарыны і разгадвалі загадкі.

Рукі ўгору
Са сваімі заданнямі хлопчыкі і дзяўчынкі справіліся на “выдатна” і атрымалі карысныя падарункі ад выратавальнікаў.
Фота МНС