Наверх
Слоним
небольшой дождь
5 °C
Зельва
небольшой дождь
5 °C
Волковыск
пасмурно
5 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 3.4633
USD 3.2515
RUB(100) 3.4844
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На Гродзеншчыне ад наездаў пацярпелі раварыст і пешаход

11 ноября 2022 10:02
Поделиться:

Пацяпела раварыстка ў Мастах

У Гродзенскай вобласці за суткі адбылося два ДТЗ з наездам на найбольш неабароненых удзельнікаў руху, паведамляе ДАІ.

Так 9 лістапада ў 07.54 у Мастах кіроўца легкавіка «Hyundai» на скрыжаванні вуліц Будаўнікоў і Клары Цэткін пры павароце направа не ўступіла дарогу 60-гадовай раварыстцы, якая перасякала праезджую частку па пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ раварыстку шпіталізавалі ў бальніцу.

Другі наезд здарыўся вечарам гэтага ж дня ў Воранаўскім раёне. Там пацярпела жанчына-пешаход.

Папярэдне ўстанавілі, што каля 18.36 у г.п. Радунь 29-гадовая мясцовая жыхарка рухалася на легкавіку «Volvo» па Савецкай вуліцы ў накірунку вуліцы Камсамольскай і наехала на 73-гадовую жанчыну, якая ў той час была на праезджай частцы без светаадбівальных элементаў.

На месцы ДТЗ у Радуні

Па словах кіроўцы, пешаход з’явілася на праезджай частцы знянацку і, убачыўшы яе, аўтамабілістка рэзка затармазіла, аднак пазбегнуць наезду не атрымалася.

Пасля наезду на пешахода

У выніку аварыі пацярпелая пенсіянерка з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Ці магла кіроўца ў такой сітуацыі пазбегнуць наезду, будзе высветлена падчас праверкі, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram