Наверх
Слоним
ясно
15 °C
Зельва
ясно
15 °C
Волковыск
небольшая облачность
15 °C
Мосты
ясно
15 °C
Дятлово
ясно
15 °C
Барановичи
ясно
13 °C
EUR 3.4673
USD 3.0512
RUB(100) 3.6471
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 726 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Смаргоні школьнікі абакралі краму

18 ноября 2022 12:37
Поделиться:

Запіс з камеры відэаназірання

Гаспадар невялікай крамы ў Смаргоні на ганку вытрас ключы, двое школьнікаў іх знайшлі і вынеслі з гандлёвай кропкі тавару на 300 рублёў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На справу дзевяцікласнікі пайшлі позна вечарам у выхадны дзень. Яны адкрылі знойдзенымі ключамі краму. У зале паводзілі сябе акуратна, беспарадку не ўчынілі. 14 і 15-гадовыя юнакі ўкралі 10 электронных цыгарэт, два прыстасавання для палення іншага тыпу, запальнічкі, жуйкі, сухарыкі і чыпсы.

Гаспадар крамы хутка выявіў знікненне пэўнай колькасці тавару і звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС праглядзелі запісы з камер відэаназірання, узнавілі малюнак здарэння і хутка выявілі асобы зламыснікаў, адзначаецца ў паведамленні.

Раней маладыя людзі адмоўнымі паводзінамі не вызначаліся. Цяпер у дачыненні іх заведзена крымінальная справа за крадзеж, здзейснены групай асобаў.

Частку ўкрадзенага школьнікі паспелі спажыць, астатняе канфіскавана. Як патлумачылі падлеткі, яны вырашылі скарыстаца халявай, думалі пашчасціць. Не пашчасціла.

Фота УУС

Наш канал в Telegram