Наверх
Слоним
пасмурно
12 °C
Зельва
пасмурно
12 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
переменная облачность
10 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме прайшоў агляд-конкурс школьных аўтобусаў

23 августа 2023 9:13
Поделиться:

Праверка ПДР

21 жніўня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі на абазе УА “Слонімскі дзяржаўны каледж” сумесна з супрацоўнікамі Транспартнай інспекцыі і пры ўдзеле намесніка старшыні райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч ды начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Святланы Валько правялі конкурс-агляд школьных аўтобусаў і прафесійнага майстэрства кіроўцаў, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

Агляд аўтобусаў

Конкурс праводзіўся з мэтай удасканаляння працы па забеспячэнні бяспекі пры перавозцы дзяцей з дому ў школу і назад, павышэння прафесійных кампетэнцый кіроўцаў, выяўлення і ўзнагароджання лепшых з іх.

Агляд-конкурс праходзіў у тры этапы.

У першым этапе выяўлялі кіроўцаў аўтамабіляў, якія валодаюць найбольш высокімі тэарэтычнымі ведамі ў сваёй прафесіі — веданне Правіл дарожнага руху. Правяралі веды з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі. Час, затрачаны ўдзельнікамі конкурсу на адказы, фіксавала журы.

Удзельнікі конкурсу

У другім этапе вызначалі лепшы аўтобус на гатоўнасць да працы ў новым 2023/2024 навучальным годзе. Да ўдзелу ў конкурсе было прадстаўлена 13 транспартных сродкаў Слонімскага раённага цэнтра для забеспячэння дзейнасці сферы адукацыі. Транспарт быў правераны на тэхнічную спраўнасць, на спраўнасць светлавых прыбораў, на наяўнасць агнятушыльнікаў, сродкаў дэзінфекцыі і наяўнасць дамовы абавязковага страхавання.

Трэці этап быў практычны, дзе вызначаліся лепшыя кіроўцы на хуткаснае манеўраванне.

Праверка аўтобуса на гатоўнасць да працы

Кожны ўдзельнік конкурсу выканаў усе практыкаванні. Пасля праходжання ўсіх этапаў, камісія падвяла вынікі конкурсу. Лепшыя кіроўцы былі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама і грашовымі прызамі. Узнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсу праводзілася на сродкі Слонімскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Фота на памяць пасля конкурсу

Кіроўцы, якія не занялі прызавых месцаў, таксама былі ўзнагароджаны прэміямі за ўдзел у конкурсе. А пераможцамі сталі Павел Паўлавіч Шэўчык — 1 месца, Ігар Уладзіміравіч Юрэня — 2 месца і Яўген Уладзіміравіч Ільчанка — 3 месца.

Наш канал в Telegram