Мука ў багажніку легкавіка
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Мука ў салоне машыны
Падчас службы супрацоўнікі ДАІ Ваўкавыскага РАУС спынілі для праверкі аўтамабіль 55-гадовага жыхара Свіслацкага раёна і выявілі ў багажніку легкавіка мяшкі з мукой без суправаджальных дакументаў.
Кіроўца вяртаўся з фермы дамоў і патлумачыў, што 68,7 кг мукі узяў для сваіх патрэбаў.
Падобны выпадак быў зафіксаваны і ў Шчучынскім раёне. Там экіпаж ДАІ спыніў 39-гадовага гродзенца для праверкі дакументаў і выявіў 158 кілаграм мукі ў яго машыне.
У бочцы ляжыць мяшок з мукой
Мужчына патлумачыў, што купіў муку нелегальна. У гэтым выпадку прадаўца і паходжанне тавару павінна вызначыць праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС