Наверх
Слоним
переменная облачность
7 °C
Зельва
переменная облачность
7 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
10 °C
Дятлово
пасмурно
10 °C
Барановичи
ясно
6 °C
EUR 3.5867
USD 3.2524
RUB(100) 3.4581
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пажары на Гродзеншчыне: у Ашмянскім раёне гарэла прыватная лазня, а ў Мастоўскім раёне — пакінутая без нагляду на газавай пліце ежа

13 июня 2024 9:13
Поделиться:

Гарэла лазня ў Петрулях на Ашмяншчыне

За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС

13 чэрвеня ў 02.38 ашмянскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Петрулі гарыць прыватная лазня.

Калі работнікі МНС прыбылі на месца, драўляны будынак быў цалкам ахоплены полымем.
Як распавёў гаспадар, ноччу яго разбудзіў пах гарэлага. Прачнуўшыся, мужчына ўбачыў, што гарыць лазня, і паведаміў пра тое выратавальнікам.

Пажар быў ліквідаваны. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцці і сцены.
Адна з версій прычыны пажару — неасцярожнасць пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.

Гарэра пакінутая на пліце без нагляду ежа

Таксама 13 чэрвеня ў 03.22 жыхар аграгарадка Гудзевічы Мастоўскага раёна паведаміў выратавальнікам, што гарыць хата суседзяў.

Пасля пажару на кухні ў Гудзевічах

На месцы пажарныя разлікі выявілі пах гарэлага ўсярэдзіне цаглянага будынка.
Як распавяла гаспадыня, ноччу іх разбудзіў пах дыму. Выйшаўшы на кухню, яны выявілі, што гараць гаспадарчыя рэчы. Вяскоўцы пачалі самастойна тушыць пажар, а суседзі тым часам паведамілі пра здарэнне ў МНС.

Гаспадары ліквідавалі ўзгаранне да прыбыцця работнікаў МНС. Выратавальнікі пераканаліся ў немагчымасці паўторнага ўзгарання.

Прычынай здарэння тут стала падгаранне ежы на пакінутай без нагляду ўключанай газавай пліце.

Фота МНС

Наш канал в Telegram