Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
10 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.5722
USD 3.2948
RUB(100) 3.412
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Карэліцкім раёне выратавальнікі знайшлі зніклага мужчыну

16 июня 2024 10:02
Поделиться:

Знайшлі

14 чэрвеня ў 22.15 карэліцкім выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў лесе каля вёскі Горная Рута згубіўся мужчына, паведамляе рэсурс МНС  

Мужчыну знайшлі за 500 метраў ад дому

Усхваляваная жонка расказала, што вечарам муж пайшоў на прагулку і дамоў не вярнуўся.
На пошукі выехалі работнікі раённага аддзела МНС, пажарна-аварыйнага атрада Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама супрацоўнікі райаддзела міліцыі. Усяго ў пошуках было задзейнічана 23 чалавекі і 5 адзінак тэхнікі.

Выратавальнікі разбілі тэрыторыю на кварталы, раставілі тэхніку, перыядычна падавалі гукавыя сігналы. У паветра падымалі дрон, пешымі і мабільнымі групамі на квадрацыклах прачэсвалі лес. Пошукі прыпынілі з надыходам ночы.

Назаўтра раніцай пошукі працягнуліся. Над лесам паднялі дрон і працягнулі групамі прачэсваць лес. У 14.30 у 500 метрах ад дома ў яры выратавальнікі з абласнога ўпраўлення МНС знайшлі мужчыну і на насілках вынеслі яго да аўтамабіля хуткай дапамогі.

Перадалі медыкам

Выратаванага шпіталізавалі ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram