28.11.2008
Автор
Комментарий (2)
История газеты
"Газета Слонімская" — найстарэйшае незалежнае перыядычнае выданне ў Слоніме. Першапачаткова "ГС" выйшла 25 снежня 1938 года. Яе выдаўцамі былі беларускі паэт Сяргей Новік-Пяюн і ягоная жонка Людміла. Газета выдавалася на польскай мове, бо дазвол рабіць беларускае выданне Новікі не атрымалі ад уладаў.
"Газета Слонімская" была незалежным выданнем, адлюстроўвала грамадскае і культурнае жыццё Слоніма і Слонімскага раёна. На пачатку 1939 года "ГС" спыніла існаванне з прычыны забароны яе ўладамі і арышту выдаўца Сяргея Новіка-Пеюна.
"Газета Слонімская" была адноўлена ў 1997 годзе як грамадска-палітычнае незалежнае выданне. Яе заснавальнікам і галоўным рэдактарам з'яўляецца Віктар Валадашчук. Мова выдання — беларуская і руская. Першы нумар адроджанай "ГС" выйшаў 24 красавіка 1997 года накладам 3 000 паасобнікаў.
З цягам часу наклад узрос да 12 000 паасобнікаў. Павялічылася і тэрыторыя распаўсюджвання газеты, на якой пражывае прыкладна 250 тысяч чалавек. “ГС” пачалі чытаць не толькі ў Слонімскім, але і ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Ваўкавыскім, Навагрудскім раёнах Гродзеншчыны ды іншых рэгіёнах рэспублікі.
У пачатку 2006 года, калі сярод іншых незалежных выданняў Беларусі “Газета Слонімская” была выдалена з падпісных каталогаў “Белпошты” і сістэмы распаўсюджвання праз “Белсаюздрук”, наклад упаў да 7 000 паасобнікаў.
Цяпер “Газета Слонімская” выходзіць на 40 старонках накладам 6 500-7 000 паасобнікаў. Чатыры паласы газеты друкуюцца ў паўнаколеры і 36 — у чорна-белымі.
Асноўнымі прынцыпамі "ГС" з'яўляюцца аператыўнасць, праўдзівасць, прынцыповасць у адлюстраванні жыцця рэгіёна. Газета шырока і ўсебакова асвятляе палітычныя, грамадскія і культурныя падзеі, удзяляе вялікую ўвагу гісторыі роднага краю, спартыўнаму, рэлігійнаму і літаратурнаму жыццю.
Калектыў “ГС” таксама выпускае газету “Отдушина”, якая рэалізуецца асобна накладам 3 500-4 000 паасобнікаў. “Отдушина” выходзіць на 8 палосах, палова з якіх — каляровыя.22 декабря 2008, 22:32
Чё-та кастрированно вы как-то написали. Полнее можно было бы - интересно же всем. А то "... родился", "...крестился"...
Печатный номер
Курсы валют
Цены на топливо
АИ-80 — 1940 руб.АИ-92 — 2520 руб.
АИ-95 — 2840 руб.
ДТ — 2270 руб.
Газ — 1300 руб.
Опрос
Бус Ивеко, 98 г.в.
турбодейли, грузопассажир, ц/з, срочно, 12 500 у.е., торг. Тел. 698-02-01, 634-85-00.
Мотоцикл "Урал-Соло"
2002 г.в., цена 1350 у.е., срочно, торг, Тел. 698-02-01
Рено-Мастер
бус, 2001 г.в., 2,8 TDI, грузовой, длинный, высокий, синий, остеклен, 9 мест, б/п по РБ, АБС, г/у, ц/з, CD, прицепное, находится в РП. Тел. 789-35-52.
Реклама
Продаю, коттедж в Рыщицах, незавершенное строительство, 160 млн.руб., торг. Тел.: 8-029-650-41-09, 8-029-708-34-76 (Александр).
Отдушина
Погода на завтра
Обзор статей
Это не первый случай на моей памяти, когда скорая
Тогда мне предложили стандартный
У мінулы чацвер на пасяджэнні камісіі Слонімскай
У мінулы чацвер на пасяджэнні камісіі Слонімскай
Тогда мне предложили стандартный
Это не первый случай на моей памяти, когда скорая
Это не первый случай на моей памяти, когда скорая
Тогда мне предложили стандартный
У мінулы чацвер на пасяджэнні камісіі Слонімскай
Слонимский форум

Семён
1 апреля 2009, 12:01
И отвечаете как оперативно!