Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
3 °C
Зельва
облачно с прояснениями
3 °C
Волковыск
ясно
2 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Лідзе на пажары пацярпеў двухмесячны хлопчык

25 января 2022 9:06
Поделиться:

Пажар у Лідзе на вуліцы Лупава

Днём 24 студзеня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у двухкватэрным доме на вуліцы Лупава ў Лідзе, паведамляе МНС.

У кватэры

Падраздзелы МНС на месцы ліквідавалі пажар у адной з кватэр.

Гарыць

Як высветлілася, гаспадыня 1987 года нараджэння на верандзе займалася гаспадарчымі справамі, адчула пах гарэлага, паспяшалася ў пакой, схапіла двухмесячнага сына, выбегла на вуліцу і звярнулася па дапамогу да суседзяў. Яны і выклікалі медыкаў і выратавальнікаў.

Пасля пажару

Маці і дзіця шпіталізавалі. Хлопчык атрымаў апёкі 8% цела.
Суседняя кватэра не пацярпела.

Мяркуюць, што пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання са свечкай. З гэтай нагоды супрацоўнікі МНС заклікаюць гаспадароў жытла не пакідаць свечкі без нагляду, не размяшчаць іх блізка да гаручых прадметаў і не ставіць у месцах, дзе магчымы скразняк. Важна таксама, каб падсвечнік быў моцным, надзейным, не з гаручага матэрыялу і роўна стаяў ды не хістаўся, а свечка на ім была добра замацаваная.

Фота МНС

Наш канал в Telegram