Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
14 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На пажары ў Лідзе загінуў мужчына

16 марта 2022 8:43
Поделиться:
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося 7 пажараў, адзін чалавек загінуў на пажары, адзін быў траўмаваны, паведамляе МНС.

Раніцай 15 сакавіка гарэў жылы дом на вуліцы Радзішчава ў Лідзе. Падчас пажару ў агні загінуў гаспадар, пашкоджаны дах, перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.

Вечарам 15 сакавіка з вёскі Васілевічы Гродзенскага раёна была шпіталізавана жанчына 1941 года нараджэння з апёкамі 1, 2 і 3 ступені. На ёй загарэлася адзенне на падворку дома. Падраздзяленні МНС не прыцягваліся. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Днём 15 сакавіка гарэў жылы дом у вёсцы Галаўнічы Гродзенскага раёна. У выніку пажару знішчаны халадзільнік і закопчаны сцены на кухні.

У гэты ж дзень цалкам згарэла прыватная гаспадарчая пабудова ў вёсцы Даўкшаны Воранаўскага раёна і пацярпела ад агню гаспадарчая пабудова ў вёсцы Мастаўляны Лідскага раёна.

Таксама 15 сакавіка ў вёсцы Стральцы-1 Гродзенскага раёна згарэў легкавік “Фольксавген-Гольф” на прыватным падворку.

Ноччу 16 сакавіка на тэрыторыі садовага кааператыва “Міліяратар” у вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна гарэла лазня. Агнём пашкоджаны дах будынка і маёмасць у ім.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram