Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
ясно
3 °C
Мосты
ясно
2 °C
Дятлово
ясно
2 °C
Барановичи
пасмурно
4 °C
EUR 3.464
USD 3.2421
RUB(100) 3.4968
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Навагрудку гарэў легкавік, у Гродзенскім раёне — дом, а ў Смаргонскім — лазня

31 мая 2022 9:35
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

За апошнія суткі на Гродзеншчыне адбыліся тры пажары, траўмаваны адзін чалавек, паведамляе МНС.

30 траўня ў 17.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка Ford Galaxy 1997 года выпуску каля шматкватэрнага дома на вуліцы Язэпа Драздовіча ў Навагрудку. У выніку пажару агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека і лакафарбавае пакрыццё машыны.

Вечарам у гэты дзень гарэў двухкватэрны дом у вёсцы Яскевічы Гродзенскага раёна. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у абедзвюх кватэрах. Пры самастойным тушэнні пажару пацярпеў гаспадар першай кватэры 1956 года нараджэння, які з апёкамі 1- 3 ступені грудной клеткі і рук (30% цела) шпіталізаваны.

Раніцай 31 траўня гарэла прыватная лазня ў вёсцы Беразнякі Смаргонскага раёна. У выніку ўзгарання пашкоджаны сцены і закурадымлена столь лазні.

Прычыны пажараў высвятляюцца.

Наш канал в Telegram