Наверх
Слоним
пасмурно
11 °C
Зельва
пасмурно
11 °C
Волковыск
пасмурно
11 °C
Мосты
пасмурно
11 °C
Дятлово
пасмурно
11 °C
Барановичи
пасмурно
10 °C
EUR 3.4916
USD 3.255
RUB(100) 3.4839
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Угоншчык у Ашмянскім раёне пакатаўся на чужой машыне і пакінуў яе каля лесу

31 мая 2022 12:13
Поделиться:

Угон у Ашмянах

Нядаўна ноччу супрацоўнікі Ашмянскага РАУС затрымалі мужчыну, які здзейсніў угон легкавіка «Renault megan» у мясцовага жыхара, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Пакінуў чужую машыну каля лесу

Высветлілася, што 26-гадовы хлопец ноччу гуляў каля дома, убачыў легкавік з ключом запальвання ў замку, пераканаўся, што побач нікога няма, сеў у машыну і паехаў катацца.

Падчас паездкі ўгоншчык убачыў, што канчаецца паліва, заехаў на запраўку і заправіў машыну. Калі ўдосталь наездзіўся, то пакінуў чужы легкавік каля лесу.

Цяпер супраць раней падсуднага маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 214 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — “Угон транспартанага сродку ці маламернага судна”. Легкавік вернуты ўладальніку, адзначаецца ў паведамленні.

Фота УУС

Наш канал в Telegram