Наверх
Слоним
ясно
14 °C
Зельва
ясно
14 °C
Волковыск
переменная облачность
13 °C
Мосты
небольшая облачность
14 °C
Дятлово
небольшая облачность
14 °C
Барановичи
ясно
14 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

На чыгунцы ў Свіслацкім раёне сутыкнуліся “Камаз” і лакаматыў

15 июля 2022 18:06
Поделиться:

Не раз'ехаліся

Днём 14 ліпеня на чыгунцы ў вёсцы Гаркаўшчына Свіслацкага раёна 59-гадовы кіроўца “Камаза” з паўпрычэпам на шматкалейкавым чыгуначным пераездзе, не абсталяваным гукавой сігналізацыяй, сутыкнуўся з лакаматывам, які кіраваў у бок Польшчы, паведамляе рэсурс абласной ДАІ.

Пасля сутыкнення

Падчас разбіральніцтва высвятлілася, што кіроўца “Камаза” пры пад’ездзе да пераезда спыніўся на стоп-лініі. Яму насустрач ахалі “Жыгулі” і таксама спыніліся каля сваёй стоп-лініі. Кіроўца “Камаза” вырашыў, што “Жыгулі” яго прапускаюць, паглядзеў па баках і пачаў рух.

Прычэп КАМАЗа

Калі кабіна грузавіка была на рэйках, мужчына ўбачыў за 40 метраў лакаматыў, які падаваў гукавы сігнал. Цягач ірвануў наперад і паспеў пакінуць чыгуначны шлях, а вось паўпрычэп не — лакаматыў пацягнуў яго разам з цягачом па шляхах.

Пацярпелых у гэтым здарэнні няма. Праводзіцца праверка, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram