Наверх
Слоним
пасмурно
21 °C
Зельва
пасмурно
21 °C
Волковыск
пасмурно
22 °C
Мосты
пасмурно
22 °C
Дятлово
пасмурно
22 °C
Барановичи
пасмурно
20 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Слонімскія чараўніцы-каравайніцы прынялі ўдзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуры

8 августа 2022 9:20
Поделиться:

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Слонімскія чараўніцы-каравайніцы прынялі ўдзел у абласным фестывалі традыцыйнай культуруры "Скарбы Гродзеншчыны".

Удзельнікі народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры і майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры 6 жніўня прынялі ўдзел у V абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” ў Смаргоні.

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Гасцей фестывалю забаўлялі конкурснымі выступленнямі фальклорныя калектывы і выканаўцы вобласці, працавала выстаўка-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці з дэманстрацыяй тэхналагічнага працэсу традыцыйных рамёстваў.

Таксама прайшла дэгустацыя рэгіянальных традыцыйных страў, інтэрактыўныя пляцоўкі з гульнёва-забаўляльнымі праграмамі і майстар-класамі па навучанні побытавым танцам.

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Вынікам удзелу слонімскіх майстроў сталі ўзнагароды. Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў заваяваў дыплом III ступені ў намінацыі «Лепшы майстар-клас па традыцыйных рамёствах», а аматарскае аб’яднанне «Чараўніцы-каравайніцы» атрымала дыплом за ўдзел у намінацыі «Лепшы дарослы фальклорны калектыў».

Пра гэта паведаміў цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў.

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Фота: Слонімскі цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў

Наш канал в Telegram