Наверх
Слоним
небольшая облачность
20 °C
Зельва
небольшая облачность
20 °C
Волковыск
небольшая облачность
18 °C
Мосты
небольшая облачность
19 °C
Дятлово
небольшая облачность
19 °C
Барановичи
переменная облачность
18 °C
EUR 3.491
USD 3.2243
RUB(100) 3.4958
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Шчучыне 76-гадовы раварыст сутыкнуўся з “Фольксвагенам” і апынуўся ў бальніцы з пераломам

12 августа 2022 11:50
Поделиться:

У Шчучыне

Здарылася гэта на вуліцы Леніна райцэнтра каля 12.10, дзе пажылы раварыст рухаўся па праезджай частцы дарогі пры наяўнасці тратуараў з абодвух бакоў, канстатуе ДАІ.

На месцы ДТЗ

Не пераканаўшыся ў бяспецы левага павароту, мужчына накіраваўся праз дарогу ў двор жылых дамоў каля магазіна. Перасякаючы праезджую частку, ён сутыкнуўся з легкавіком “Фольксваген” пад кіраваннем 58-гадовай мясцовай жыхаркі, які рухаўся ў спадарожным кірунку.

На месцы ДТЗ

Пенсіянер павярнуў акурат у той момант, калі легкавік амаль аб’ехаў яго, стукнуўся ў задняе правае крыло “Фольксвагена” і ўпаў, адзначаецца ў паведамленні.

У выніку аварыі раварыст з траўмай бядра шпіталізаваны ў бальніцу.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram