Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
19 °C
Зельва
облачно с прояснениями
19 °C
Волковыск
пасмурно
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
переменная облачность
18 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Аварыя ў Свіслацкім раёне: выратаваны тры чалавекі, адзін загінуў

30 августа 2022 9:39
Поделиться:

На месцы аварыі

Днём 29 жніўня ў службу 101 паступіла паведамленне пра ДТЗ каля вёскі Грынкі Свіслацкага раёна, дзе патрэбна была дапамога выратавальнікаў, паведамляе МНС.

На месцы байцы Свіслацкага райаддзела МНС устанавілі, што легкавік “Опел Астра” 2000 года выпуску з’ехаў у кювет і перакуліўся. У салоне машыны апынуліся заціснутымі дэфармаванымі элементамі кузава 47-гадовы кіроўца і трое пасажыраў.

Пасля ДТЗ

Байцы МНС прыступілі да выратавання людзей.

Спачатку абгарадзілі месца аварыі, развярнулі рукаўную лінію для пажарнай бяспекі. Потым выратавальнікі замацавалі перакулены легкавік і з задняга сядзення дасталі 54-гадовую жанчыну і 53-гадовага мужчыну, а затым дэмантавалі заднія пасажырскія дзверы і дасталі 47-гадовага кіроўцу і 35-гадовую пасажырку.

Дапамога пацярпелым

Выратаваных перадалі брыгадзе медыкаў “хуткай дапамогі” для шпіталізацыі. Пасля агляду пацярпелых, медыкі канстатавалі смерць мужчыны-пасажыра. Траіх выратаваных шпіталізавалі ў цэнтральную раённую бальніцу.

Абставіны гэтага ДТЗ высвятляюць у ходзе расследавання супрацоўнікі міжрайаддзела ДАІ Ваўкавыскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram