Наверх
Слоним
пасмурно
-1 °C
Зельва
пасмурно
-1 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
-0 °C
Дятлово
пасмурно
-0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 3.7067
USD 3.5227
RUB(100) 3.324
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Ваўкавыскім раёне пешаход траўмавана прычэпам “Камаза”

21 сентября 2022 17:45
Поделиться:

"Камаз" з буракамі

20 верасня ў аграгарадку Рэпля Ваўкавыскага раёна адбылося ДТЗ, у якім пацярпела жанчына-пешаход, паведамляе абласная ДАІ.

На месцы аварыі

Папярэдне ўстанавілі, што ў 14.15 па вуліцы Міцкевіча рухаўся грузавы “Камаз” з прычэпам пад кіраваннем 62-гадовага кіроўцы. Грузавік вёз цукровыя буракі на Скідзельскі цукровы камбінат.

Шафёр убачыў жанчыну, якая набліжалася да нерэгуляванага пешаходнага пераходу, але разлічваў “праскочыць”. У той самы час пешаход паскорыла крок.

Пры перасячэнні пераходу 59-гадовая пенсіянерка была траўмавана прычэпам “Камаза”.

У выніку здарэння пешаход з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, сатрасеннем галаўнога мозгу і адкрытым пераломам правай галёнкі шпіталізавана ў траўтаталогію мясцовай бальніцы.

Па факце гэтага ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram