Наверх
Слоним
небольшая облачность
5 °C
Зельва
небольшая облачность
5 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
6 °C
Мосты
пасмурно
6 °C
Дятлово
пасмурно
6 °C
Барановичи
ясно
5 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне ў дажджавы калодзеж упаў 8-гадовы хлопчык

13 ноября 2022 10:02
Поделиться:

На месцы здарэння

12 лістапада ў 16.48 выратавальнікам паведамілі, што на Цэнтральнай вуліцы ў Гродне ў калодзеж для дажджавой вады ўпаў 8-гадовы хлопчык, канстатуе МНС.

На месцы выратавальнікі выявілі, што на глыбіні каля двух метраў знаходзіцца пацярпелы хлопчык. Ён быў у прытомнасці і адказваў на пытанні работнікаў МНС.

Той самы калодзеж у Гродне

Высветлілася, што падчас гульні на вуліцы з сябрамі хлопчык не заўважыў у траве адкрыты калодзеж і праваліўся ў яго. Самастойна выбрацца адтуль ён не мог. Дзеці не разгубіліся і папрасілі мінака выклікаць МНС.

Выратавальнікі апусцілі ў калодзеж лесніцу-палку і патлумачылі, як за яе зачапіцца, а потым хутка выцягнулі хлопчыка на паверхню.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелага ў дзіцячую клінічную бальніцу ў стане сярэдняй ступені цяжкасці, адзначаецца ў паведамленні.

Фота і відэа МНС.

Наш канал в Telegram