Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
15 °C
Дятлово
пасмурно
15 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
14 °C
EUR 3.474
USD 3.2385
RUB(100) 3.503
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Выратавальнікі нагадалі слонімцам правілы карыстання піратэхнікай

31 декабря 2022 11:45
Поделиться:

Падчас сустрэчы з пакупнікамі

Слонімскія выратавальнікі разам з актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных з СШ №10 Слоніма наведалі мецы продажу піратэхнікі, каб нагадаць аматарам святочных салютаў правілы іх выкарыстання, паведамляе МНС.

Падчас сустрэчы работнікі райаддзела МНС і іх юныя памагатыя правялі з наведвальнікамі магазінаў навагоднія віктарыны і конкурсы па асновах бяспечнай жыццядзейнасці, якія дапамаглі ўзгадаць у памяці веды па пажарнай бяспецы.

Інспектары прапаганды распавялі слонімцам, як бяспечна ўпрыгожыць навагодняе дрэва, і нагадалі, што перад выкарыстаннем піратэхнічных вырабаў патрэбна падрабязна вывучыць інструкцыю па іх прымяненні і строга яе прытрымлівацца.

Выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу дарослых на недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду і нагадалі, што зімовы вадаём — не месца для дзіцячых гульняў.

Кожны ўдзельнік акцыі не толькі праверыў сваю “пажарную абазнанасць”, але і атрымаў рэкамендацыю ад работнікаў МНС, як бяспечна сустрэць Новы год, адзначаецца ў паведамленні.

Фота МНС

Наш канал в Telegram