
Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарылася пяць пажараў, паведамляе МНС.
Раніцай 31 снежня на тэрыторыі садовага кааператыва “Клён” каля вёскі Каробчыцы Гродзенскага раёна гарэў дачны домік. У выніку пажару агнём пашкоджана перакрыцце на плошчы 4 кв. метры.
Вечарам 31 снежня на вуліцы Рыбіноўскага ў Лідзе гарэў легкавік Dodge-Intrepid. У гэты ж вечар у Астраўцы на Школьнай вуліцы гарэў Mercedes-Benz E210. У двух выпадках агнём пашкоджаны маторныя адсекі машын.
Ноччу першага дня Новага года ў вёсцы Дацішкі Воранаўскага раёна гарэла прыватная лазня. Яшчэ адна прыатная лазна гарэла ў навагоднюю ноч у вёсцы Вялікая Абрына Карэліцкага раёна. У першым выпадку агнём пашкоджаны дах, а ў другім — дах і перакрыцце лазні.
Прычыны пажараў высвятляюцца.