Наверх
Слоним
пасмурно
15 °C
Зельва
пасмурно
15 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
13 °C
Дятлово
пасмурно
13 °C
Барановичи
пасмурно
15 °C
EUR 3.4868
USD 3.2851
RUB(100) 3.3821
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 554,00 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Гродне прайшоў рэйд па эвакуацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў

17 мая 2023 11:57
Поделиться:

Эвакуацыя транспарту ў Гродне

Супрацоўнікі ДАІ сумесна з камунальнікамі Ленінскага раёна Гродна правялі рэйд па эвакуацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў, паведамляе рэсурс абласной ДАІ

Неэксплуатуемымі паводле Указу Прэзідэнта РБ №348 могуць прызнаць транспартныя сродкі, на якіх адсутнічаюць прадугледжаныя канструкцыяй элементы (шкло, крэслы, калёса і г.д.), якія маюць дэфармацыю кузава, пашкоджанні, з-за якіх транспарт не мае права ўдзельнічаць у дарожным руху. Прычынай для эвакуацыі з’яўляецца таксама неэксплуатацыя цягам шасці месяцаў з дня заканчэння тэрміну дзеяння сэртыфіката тэхагляду. Легкавік, які мае пералічаныя вышэй прыкметы, можа без абмежаванняў стаяць толькі ў месцах захоўвання пад аховай, у дварах і на прыдамавых тэрыторыях аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў.

Мерапрыемствы па эвакуацыі неэксплуатуемага транспарту ў Гродне будуць працягнуты, адзначаецца ў паведамленні.

Фота ДАІ

Наш канал в Telegram