Наверх
Слоним
пасмурно
13 °C
Зельва
пасмурно
13 °C
Волковыск
пасмурно
13 °C
Мосты
пасмурно
14 °C
Дятлово
пасмурно
14 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
14 °C
EUR 3.4633
USD 3.2354
RUB(100) 3.492
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 626 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 339,83 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 40 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Воранаўскім раёне двое маладых людзей вынеслі з чужой хаты бытавыя прыборы на 325 рублёў і атрымалі крымінальную справу

14 июня 2023 14:54
Поделиться:

Ілюстрацыйнае фота

Днямі 17-гадовы хлопец і яго 18-гадовы знаёмы вынеслі з хаты ў Воранаўскім раёне лазенку, варачныя панэлі і іншую бытавую тэхніку, паведамляе рэсурс абласной міліцыі.

Крадзеж маладыя людзі здзейснілі шляхам зрыва навяснога замка. Гаспадар толькі праз некалькі дзён пасля візіту няпрошаных гасцей прыехаў дамоў, убачыў пашкоджаны замок на дзвярах і звярнуўся па дапрамогу ў міліцыю.

Супрацоўнікі Воранаўскага РАУС устанавілі асобы западозраных у злачынстве і затрымалі іх. Частка крадзенага была канфіскавана.

Воранаўскі міжрайадзел Следчага камітэта ўзбудзіў супраць маладых людзей крымінальную справу па артыкуле “Крадзеж, здзейснены групай асобаў”. Санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць да чатырох гадоў пазбаўлення волі, адзначаецца ў паведамленні.

Наш канал в Telegram