Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 30 чэрвеня на Палявой вуліцы ў Навагрудку гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцці ў будынку.
Вечарам гэтага дня ў вёсцы Вялікая Каланая Свіслацкага раёна гарэла прыватная лазня. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і маёмасць у лазні.
Ноччу 1 ліпеня ў аграгарадку Каменка Шчучынскага раёна згарэў легкавік Volkswagen Polo 2014 года выпуску.
Прычыны пажараў высвятляюцца.